Знайсці
09.10.2021 / 15:57РусŁacБел

Летась упершыню з 1939 года скарацілася насельніцтва Мінска. Калі не лічыць вайны, канечне

Насельніцтва Беларусі ў апошні час устойліва скарачалася з 1994 года. Але сталіца краіны так жа ўпарта прырастала новымі жыхарамі. А вось у 2020 годзе насельніцтва Мінска раптоўна зменшылася. Такія даныя даводзіць Белстат.

Так, на канец 2018 года ў Мінску пражывала 2 012 896 чалавек,

на канец 2019 года — 2 020 133 (+7 237),

на канец 2020 года — 2 009 786 (-10 347).

Змяншэнне колькасці насельніцтва Мінска адбылося ўпершыню з 1939 года. Зразумела, калі не лічыць часоў Вялікай Айчыннай вайны. Хаця даныя з 1941 па 1950 гады Белстат і не прыводзіць.

Афіцыйныя ўлады ніяк не каментуюць гэту зʼяву. І наогул не згадвалі пра гэта.

Галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год — каранавірус і выбары-2020, з усімі наступствамі.

Чытайце таксама: Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

У стацыянарах краіны ў 2020 годзе памерла на 40% больш пацыентаў, чым у 2019 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера