Знайсці
08.10.2021 / 20:04РусŁacБел

Прадстаўнік беларускага пасольства выкліканы ў МЗС Польшчы

Учора беларускі патруль абстраляў польскіх салдат, якія патрулявалі мяжу, паведамляе «Польскае радыё».

Часовы павераны ў справах пасольства Беларусі выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы ў сувязі з інцыдэнтамі на польска-беларускай мяжы. Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Лукаш Ясіна.

Учора беларускі патруль абстраляў польскіх жаўнераў, якія патрулявалі мяжу, верагодна, выкарыстоўваючы халастыя патроны, заявіла прэс-сакратарка памежнай службы лейтэнант Анна Міхальска. Гэта была чарговая правакацыя такога тыпу.

У сваю чаргу, прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын заявіў, што міграцыйны шлях з Беларусі ў Польшчу ствараюць беларускія дзяржаўныя структуры. Ён дадаў, што ў гэта задзейнічаны найважнейшыя інстытуты, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, Міністэрства замежных спраў і сілавыя структуры, а таксама спецслужбы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930