Знайсці
08.10.2021 / 17:47РусŁacБел

Міністэрства культуры Чачні ўзначаліла 22-гадовая дачка Кадырава

Старэйшая дачка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава — 22-гадовая Айшат Кадырава — прызначаная на пасаду міністра культуры рэспублікі. Пра гэта ў сваім Instagram паведаміў спікер «парламента» рэспублікі Магамед Даудаў.

«Віншую маю дарагую пляменніцу Айшат Рамзанаўну Кадыраву з прызначэннем на пасаду міністра культуры Чачэнскай Рэспублікі», — напісаў ён.

Па словах Даудава, будучы намеснікам міністра культуры, Айшат Кадырава ўнесла вялікі ўклад у развіццё культурнага жыцця Чачні. «Айшат удалося ўнесці каласальны ўклад у развіццё бібліятэк рэспублікі, дамоў культуры і тэатраў, а таксама дамагчыся высокіх паказчыкаў ва ўсіх напрамках дзейнасці Міністэрства культуры Чачэнскай Рэспублікі», — растлумачыў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031