Знайсці
08.10.2021 / 16:00РусŁacБел

Адвакат: Саакашвілі схуднеў з-за галадоўкі на 12 кілаграмаў

Паводле заявы адваката былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Бекі Басілая, з-за галадоўкі Міхаіл Саакашвілі страціў 12 кг, і яго стан пагаршаецца з кожным днём.

«Гледзячы на яго, відаць, што чалавек схуднеў. Ён страціў прыблізна больш за 12 кг, як я ведаю. З кожным днём стан яго здароўя паступова пачне пагаршацца, калі ўжо не пагоршыўся. Маральна ён бадзёры», — цытуе Басілая Interpressnews.ge.

Саакашвілі затрымалі ў Грузіі 1 кастрычніка. Палітык прыехаў у краіну пасля васьмі гадоў эміграцыі. Ён вярнуўся ў Грузію з Украіны, каб удзельнічаць у пратэсных акцыях пасля выбараў, якія адбыліся 2 кастрычніка, але быў затрыманы і змешчаны пад арышт. Супраць яго заведзеныя чатыры крымінальныя справы, агулам яму пагражае да шасці гадоў турмы.

Адразу пасля арышту Саакашвілі абвясціў галадоўку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930