Знайсці
08.10.2021 / 15:25РусŁacБел

Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю «Гавары праўду»

Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі і ліквідаваў рэспубліканскае даследча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне «Гавары праўду».

«Гавары праўду» была створана як грамадзянская кампанія ў лютым 2010 года. Першапачатковай мэтай былі «збор і распаўсюд рэальнай інфармацыі аб стане рэчаў у гаспадарцы і грамадска-палітычным жыцці краіны».

Яе заснавальнікамі былі паэт Уладзімір Някляеў, прафесар Генадзь Грушавы, праваабаронца Таццяна Процька, паэты Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін, а таксама літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Узначаліў яе Уладзімір Някляеў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах у снежні 2010 года.

Аднак зарэгістравана арганізацыя была толькі ў маі 2017 года. Яе кіраўнікамі былі Уладзімір Някляеў, з 2015 года — Андрэй Дзмітрыеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930