Знайсці
08.10.2021 / 15:12РусŁacБел

На суд над палітзняволеным былым следчым Ягорам Вяршыніным прывялі ў якасці сведкі зняволенага Яўгена Юшкевіча

Вяршыніна абвінавачваюць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — ва ўдзеле ў Маршах 23 і 30 жніўня ў Мінску. Ягор віны не прызнаў, паведамляюць праваабаронцы.

У якасці сведкі на суд у кайданках за спінай прывялі былого следчага Яўгена Юшкевіча, якога ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага і вінавацяць у тэрарызме. 

Юшкевіча дапытваюць па гэтай справе, таму што, па абвінавачванні, Вяршынін браў удзел у Маршах менавіта з ім — сваім лепшым сябрам.

З паказанняў Яўгена стала вядома, што, акрамя арт. 289 КК, яму выставілі абвінавачванне па арт. 342 КК за ўдзел у Маршы 16 жніўня. Па масавых мерапрыемствах 23 і 30 жніўня ён праходзіць у якасці сведкі.

Ягор Вяршынін больш за 6 гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце.

На Валадарцы па «народным» артыкуле сядзіць былы следчы Ягор Вяршынін. Што пра яго вядома?

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930