Знайсці
08.10.2021 / 12:29РусŁacБел

За надпіс «Жыве Беларусь» на прыпынку ў вёсцы ў Клецкім раёне мужчыну асудзілі да трох месяцаў арышту

Учора ў судзе Клецкага раёна за надпіс «Жыве Беларусь» на прыпынку вёскі Ляцешын па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў) да трох месяцаў арышту асудзілі 45-гадовага Сяргея Цімохая. 

Паводле абвінавачання, ён знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, 8 чэрвеня гэтага года пакінуў надпіс «Жыве Беларусь» фарбай чорнага колеру. Велічыня літар склала каля 30 сантыметраў. Нанесеную шкоду ацанілі ў 147 рублёў 79 капеек. Надпіс на прыпынку зафарбавалі на наступны дзень 9 чэрвеня.

Сам абвінавачаны растлумачыў, што незадоўга да падзей, якія паслужылі падставай для судовага разбору, выпіў паўлітра гарэлкі, такім чынам прышчапляўся ад каранавірусу. Сваю віну абвінавачаны прызнаў у поўным аб'ёме. 

У выніку суддзя Віктар Цімошка пастанавіў арыштаваць мужчыну на тры месяцы. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Клецкага раёна Вадзім Жукоўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера