Знайсці
08.10.2021 / 10:32РусŁacБел

Да 5999 рублёў. Названыя афіцыйныя цэны iPhone 13 і iPhone 13 Pro ў Беларусі

Афіцыйны старт продажаў iPhone 13 і iPhone 13 Pro у Беларусі запланаваны на 15 кастрычніка. У пятніцу, 8 кастрычніка, сталі вядомыя цэны апаратаў, піша Onliner.by.

apple.com

Звычайны iPhone 13 (128 ГБ) каштуе 2999 рублёў, мадэль на 256 ГБ — 3399 і на 512 ГБ — 4099 рублёў.

Мініяцюрны iPhone 13 mini з такімі ж аб'ёмамі сховішча ацанілі адпаведна ў 2699, 2999 і 3799 рублёў.

Старшыя Pro-версіі — даражэйшыя. Так, iPhone 13 Pro стартуе з 3799 рублёў (128 ГБ), далей ідуць мадыфікацыі за 4099 (256 ГБ), 4899 (512 ГБ) і 5599 (1 ТБ) рублёў. Павялічаны iPhone 13 Pro Max ацэньваецца адпаведна ў 4099, 4499, 5299 і 5999 рублёў за версіі з аналагічнымі сховішчамі.

Але падчас перадзамовы могуць дзейнічаць асаблівыя ўмовы па кошце апаратаў, у кожнага з афіцыйных рэсэлераў яны крыху адрозніваюцца.

Напрыклад: у сетцы крам i-Store (са статусам Apple Premium Reseller) iPhone 13 (128 ГБ) часова аддаюць за 2799, iPhone 13 mini (128 ГБ) — за 2499, iPhone 13 Pro (128 ГБ) — за 3599, iPhone 13 Pro Max (128 ГБ) — за 3899 рублёў.

У Беларусі смартфоны даражэйшыя, чым у іншых краінах.

Параўнаем афіцыйныя цэны смартфонаў у Беларусі і іншых краінах. Напрыклад, у Германіі за iPhone 13 Pro (128 ГБ) просяць €1149, або $1327. У Беларусі такі ж смартфон па курсе на 8 кастрычніка каштуе $1525. У ЗША прыладу ацанілі ў $999, у суседняй Расіі — у 99 990 расійскіх рублёў, або $1392.

Звычайны iPhone 13 (128 ГБ) у пераліку па курсе ў Беларусі ацанілі ў $ 1203. У Германіі за прыладу просяць €899, або $ 1038. У Расіі ацанілі ў апарат 79 990 расійскіх рублёў, або $1113.

Нагадаем: iPhone 13 і iPhone 13 Pro атрымалі OLED-экраны на 6,1 цалі, iPhone 13 mini — на 5,4 цалі, iPhone 13 Pro Max-на 6,7 цалі. Прылады працуюць на працэсары A15 Bionic (5-нм тэхпрацэс), абсталёўваюцца здвоенымі і патройнымі асноўнымі камерамі на 12 Мп, сістэмай разблакоўкі па твары Face ID з паменшаным выразам пад датчыкі, сістэмай абароны ад вады і пылу, а таксама стэрэадынамікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930