Знайсці
07.10.2021 / 16:40РусŁacБел

Бізнэсу далі адтэрміноўку па касавых апаратах да 1 лютага 2022 года

Раней паведамлялася, што з 10 кастрычніка многім «іпэшнікам» у сферы гандлю і паслуг упершыню давядзецца абзавесціся касавымі апаратамі.

Сёння Міністэрства па падатках і зборах паабяцала адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», гаворыцца ў лісце МПЗ.

Пры падключэнні цэнтрам касавага абсталявання такія суб'екты гаспадарання з даты падключэння абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне.

Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы — у 2 разы большы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930