Знайсці
07.10.2021 / 15:13РусŁacБел

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы.

У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:

  • Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
  • Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  • Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
  • Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
  • Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  • Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

Папярэднія пераможцы прэміі:

— Павал Касцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012),
— Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013),
— Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014),
— Віктар Казько, «Час збіраць косці» (2015),
— Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016),
— Зміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017),
— Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам» (2018),
— Ілля Сін, «Libido» (2019),
— Сяргей Дубавец, «Тантамарэскі» (2020).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера