Знайсці
07.10.2021 / 12:03РусŁacБел

Карпенка: Няма неабходнасці зачыняць школы або пераводзіць іх на дыстанцыйнае навучанне з-за кавіду

Па словах Ігара Карпенкі, цяпер сумесна з Мінздароўя адпрацоўваюцца часовыя рэкамендацыі, якія зацвердзілі на верасень — кастрычнік. Дадатковыя карэктывы будуць уносіцца па неабходнасці, паведамляе «Беларусь-1».

«Наведвальнасць школ прыкладна 87%. Пакуль невялікая колькасць навучэнцаў адсутнічае, але і не трэба думаць, што адсутнічаюць у асноўным з-за кавіду. Цяпер пачаліся сезонныя прастудныя захворванні інфекцыйныя, таму мы з Міністэрствам аховы здароўя гэтыя пытанні адпрацоўваем, зробім пэўныя карэктывы ў рамках узмацнення эпідрэжыму: праветрыванне, развядзенне патокаў школьнікаў, нашэнне масак, прагулкі на свежым паветры і іншыя мерапрыемствы, якія, на наш погляд, павінны стрымліваць працэсы пандэміі», — кажа Ігар Карпенка.

Па яго словах, больш за 50 працэнтаў настаўнікаў прышчапіліся.

Міністр зазначае, што нікога прымушаць вакцынавацца не будуць, пры гэтым настойліва рэкамендуюць засцерагчы сябе і школьнікаў.

Сам Карпенка прышчапіўся ў красавіку, але не выключае, што ў найбліжэйшы час рэвакцынуецца.

У Альшанах за два тыдні ніхто з васьмі тысяч жыхароў не захацеў рабіць прышчэпку ад кавіду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930