Знайсці
07.10.2021 / 09:54РусŁacБел

СК распачаў новую крымінальную справу супраць Тутбая

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ў дачыненні да службовых асоб і работнікаў «Тут Бай Медыя» і іншых асоб распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб).

Што канкрэтна маецца на ўвазе і супраць каго распачата новая справа, не паведамляецца.

18 мая ў офіс Тут.бая і ў кватэры некаторых супрацоўнікаў, у тым ліку да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, рэдактараў Алены Талкачовай і Вольгі Лойкі, галоўнай бухгалтаркі Анжэлы Асад прыйшлі сілавікі.

У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў. Амаль паўтара дзясятка супрацоўнікаў з таго часу знаходзяцца за кратамі.

Тады ж, 18 мая, быў заблакаваны сайт, а 13 жніўня матэрыялы сайта, а таксама версіі ў сацыяльных сетках (у тым ліку тэлеграм-канал) прызнаныя экстрэмісцкімі.

«Працавалі так, як патрабавала сумленне, а не інстынкт самазахавання» Галоўны рэдактар НН — пра тых, хто варты Нобелеўскай прэміі міру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера