Знайсці
06.10.2021 / 21:18РусŁacБел

Агромністы відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах дапамог раздабыць беларускі айцішнік

Увесь свет у шоку ад відэа з катаваннямі, якія адбываюцца ў расійскіх турмах. Іх 5 кастрычніка апублікавала праваабарончая арганізацыя Gulagu.net. На кадрах — здзекі і фізічныя, і сэксуальныя з пацыентаў турэмнай туберкулёзнай бальніцы ў Саратаве. Як аказалася, відэаархіў з амаль 1000 файлаў трапіў у рукі праваабаронцаў дзякуючы беларускаму ІТ-інжынеру Сяргею. 

Адна з ахвяраў турэмнага гвалту. Скрыншот з відэа. 

Як расказаў брытанскаму выданню Тelegraph кіраўнік арганізацыі Уладзімір Асечкін, беларус сам знаходзіўся ў Саратаўскай турме і зведаў на сабе ўсе жахі зняволення. Сяргея вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай службай. Як ІТ-спецыяліст, ён кіраваў камп'ютарнай сеткай турмы і забяспечваў доступ да відэа з усёй расійскай турэмнай сістэмы. Так відэафайлы трапілі да яго ў рукі. 

Уладзімір Асечкін у размове з брытанскім журналістам назваў беларуса «нашым Эдвардам Сноўдэнам». Усяго ІТ-інжынеру ўдалося атрымаць 40 Гб відэа. 

Ужо ў дзень публікацыі жахлівага відэа начальнік УФСІН па Саратаўскай вобласці, палкоўнік унутранай службы Аляксей Фядотаў быў звольнены, пачаліся шматлікія праверкі ў турэмнай сістэме. СК распачаў крымінальныя справы. Дзве — па артыкуле аб групавым згвалтаванні чалавека, а яшчэ дзве — па артыкуле аб перавышэнні паўнамоцтваў з ужываннем гвалту.

Напярэдадні ведамства распавяло аб яшчэ адной справе па артыкуле аб згвалтаванні ў саратаўскай бальніцы.

Паводле прэс-рэліза СК ужо расследаваў тры справы аб згвалтаванні чатырох чалавек у турэмным шпіталі са студзеня 2020 года па май 2021 года.

СК не прыводзяць апісанне эпізодаў, якія пачалі расследаваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера