Знайсці
06.10.2021 / 21:12РусŁacБел

Доўга засынаеце па начах? Вось што можна з гэтым зрабіць — карысныя парады

У сярэднім нам трэба 15 хвілін, каб заснуць. Часам мы адчуваем сябе занадта стомленымі і не хочам чакаць нават такі прамежак часу, але ж і імгненнае засынанне — дрэнны знак. Ён сведчыць пра сур’ёзны недахоп сну, што можа пашкодзіць як фізічнаму, так і псіхічнаму здароўю.

Фота depositphotos.com.

Дарослым трэба як мінімум 7 гадзін сну кожную ноч. У сваю чаргу, норма для дзяцей малодшага школьнага ўзросту — 9-12 гадзін, для падлеткаў — 8-10 гадзін.

Калі ж вы спіце дастаткова гадзін, але ўсё роўна імгненна засынаеце кожны вечар, гэта можа сведчыць пра дрэнную якасць вашага сну, піша CNN.

Якасць сну можа пагаршацца, напрыклад, праз шматлікія абуджэнні і ў цэлым праз павышэнне актыўнасці нервовай сістэмы на працягу ночы. Такія працэсы перашкаджаюць мозгу перайсці да больш глыбокіх фаз сну, крытычна важных для якаснага адпачынку.

Лепшае, што можна зрабіць, каб выправіць сітуацыю — дазваляць сабе спаць як мага даўжэй.

Варта таксама быць уважлівым да сябе, бо некаторыя хваробы ўплываюць на якасць сну. Сярод іх хранічнае абструктыўнае апноэ — з’ява, калі ноччу дыханне робіцца менш глыбокім ці ўвогуле спыняецца на кароткія прамежкі часу. Таксама сон можа пагаршацца праз сіндром неспакойных ног, дыябет, астму, пякотку і іншыя хваробы, а таксама праз прыём некаторых лекаў.

Што рабіць, калі на засынанне трэба больш часу, чым 10—20 хвілін?

Можна, напрыклад, устаць з ложка і пайсці ў іншы пакой. Там уключыце цьмянае святло і пачніце рабіць нешта спакойнае, напрыклад, паспрабуйце пачытаць. Калі зноў адчуеце санлівасць, можаце вяртацца ў пасцель.

Галоўнае — не заставацца ў ложку, калі вы адчуваеце бяссонніцу, бо тады вы пачняце асацыіраваць пасцель з гэтай непрыемнай з’явай.

Эксперты раяць не працаваць і не карыстацца гаджэтамі ў пасцелі, у ідэале нават не глядзець тэлебачанне. Блакітнае святло ад гаджэтаў садзейнічае таму, каб мозг прачынаўся, а не засынаў.

У дадатак, калі мозг успрымае пасцель выключна як месца для сну і сэксу, гэта таксама спрыяе лепшаму засынанню.

Умовы сну таксама важныя. У пакоі, дзе вы спіце, павінна быць цёпла і халаднавата (15—20 градусаў Цэльсія).

Перад сном варта прытрымлівацца вячэрняга распарадку, які дапаможа настроіцца на адпачынак. Напрыклад, пачысціце зубы, прыміце цёплую ванну ці душ і прысвяціце час чытанню кнігі ці праслухоўванню спакойнай музыкі пры няяркім святле.

Старайцеся класціся спаць у адзін і той жа час.

Каб супакоіць неспакойны розум перад сном, можна практыкаваць медытацыю ці глыбокае дыханне.

Яшчэ адзін варыянт — трымаць каля ложка нататнік і запісваць туды любыя думкі, што вас турбуюць, каб выкінуць іх з галавы.

Чытайце таксама: Інфекцыяніст Салавей расказаў, як правільна карыстацца пульсаксіметрам і на што звяртаць увагу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера