Знайсці
06.10.2021 / 16:43РусŁacБел

Студэнт атрымаў 15 сутак за перасылку ў інстаграме аднаго допісу «экстрэмісцкага» тэлеканала

У судзе Цэнтральнага раёна сёння разгледзелі справу 21-гадовага студэнта МІПСА Вадзіма Хахлова, перадаюць праваабаронцы. Трэцякурсніка затрымалі яшчэ ўчора, 5 кастрычніка, і адразу канфіскавалі тэлефон.

У яго прыватнай перапісцы ў Instagram міліцыянты знайшлі паведамленне, якое Вадзім пераслаў са старонкі тэлеканала, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.

За гэта ў Цэнтральным РУУСе на Вадзіма склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).

Суддзі Дзмітрыю Карсюку хлопец растлумачыў, што не ведаў пра тое, што старонка выдання нават у Instagram прызнана экстрэмісцкай. Довады на суддзю не падзейнічалі — ён прызнаў Хахлова вінаватым і арыштаваў яго на 15 сутак.

«Я ведала, што будуць палітвязні, катаванні, смерці». Праваабаронца Наста Лойка пра тое, чаму застаецца ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера