Знайсці
06.10.2021 / 13:28РусŁacБел

«Беларусь не з’яўляецца аграрнай краінай. І дзякуй Богу». Эканаміст параўнаў рост сельскай гаспадаркі і IT

Сельская гаспадарка займае стратэгічнае месца ў павестцы беларускай улады. Досыць часта пытанне пасяўной ці ўборачнай становіцца галоўным на шматлікіх нарадах. Пасля ўчорашняй чарговай нарады па сельскай гаспадарцы эканаміст Леў Львоўскі распавёў, ці насамрэч сельская гаспадарка Беларусі грае вядучую ролю ў айчыннай эканоміцы.

«Проста для кантэксту: у сельскай гаспадарцы задзейнічаны 8,7% беларусаў, занятых у эканоміцы, і гэтая лічба стабільна падае. Ствараюць яны 6,7% валавога ўнутранага прадукту, — піша Львоўскі на сваёй старонцы ў Facebook. — Сярэдні тэмп росту гэтага віду эканамічнай дзейнасці з 2011 года склаў 1,9%, што, вядома, вышэй за наш агульны тэмп у 1,2%, але істотна саступае тым жа IT з іх 10,3% у год».

«Але праблема зусім не ў тым, што перспектыў у гэтай сферы няма менавіта ў нас. Доля сусветнага ВУП, якая прыходзіцца на сельскую гаспадарку, памяншаецца, — піша эканаміст. — Рэч не ў памяншэнні колькасці ежы, проста іншыя вобласці эканомікі растуць значна хутчэй.

Наша сельская гаспадарка не моцна стратная, што ўжо нядрэнна. Але шукаць у ёй пункт росту — занятак для людзей з вельмі развітым уяўленнем.

За рэдкімі выключэннямі ні адна краіна не расце, абапіраючыся на сельскую гаспадарку. А краіны з вялікай доляй сельскай гаспадаркі ў ВУП — адны з самых бедных. Такім чынам, насуперак папулярнай думцы, Беларусь не з’яўляецца аграрнай краінай. І дзякуй Богу».

Нагадаем, што сёлета з-за дрэннага ўраджаю зерня, па прагнозах экспертаў Еўразійскага банка развіцця, можа паскорыцца рост цэн. Міністэрства сельскай гаспадаркі ў сярэдзіне верасня адзначыла, што намалот зерня ў гэтым годзе амаль на 20% меншы, чым у мінулым.

Чытайце таксама:

Беларусь пляцецца ў хвасце па зборы збожжа. Спецыялісты тлумачаць, чаму так адбылося

ЕАБР заявіў, што ў верасні гадавая інфляцыя будзе большай за 10%

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930