Знайсці
06.10.2021 / 13:49РусŁacБел

Глабальнае пацяпленне знішчае вечную мерзлату ў Расіі і пагражае эканоміцы краіны

Энергетычная сфера пад асаблівай небяспекай.

Фота depositphotos.com

Дзве трэці тэрыторыі Расіі — у тым ліку важныя энергетычныя аб’екты — знаходзіцца на глебе, што пакрытая вечнай мерзлатой.

З 1972 года сярэдняя тэмпература ў гэтай краіне расце прыкладна на 0,5 градуса Цэльсія кожныя дзесяць гадоў, і вечныя льды не вытрымліваюць такога пацяплення. Яны пачынаюць раставаць.

У такіх умовах стан абсталявання на расійскіх шахтах і заводах усё больш пагаршаецца праз карозію. Трубаправоды таксама ломяцца.

Мацаванні і іншыя дэталі трубаправодаў, якія раней усталёўваліся ў вечнамёрзлую глебу, цяпер часта падвяргаюцца карозіі, перакручваюцца і згібаюцца, піша Wall Street Journal.

Кампаніі выдаткоўваюць мільёны даляраў на ўмацоўванне будынкаў, маніторынг тэмпературы глебы і ўсталёўванне высокатэхналагічных ахаладжальных сістэм. Расійскія чыноўнікі і навукоўцы лічаць, што знікненне вечнай мерзлаты можа паўплываць больш чым на 20% інфраструктуры краіны.

У выніку гэтага расійская эканоміка за перыяд да 2050 года можа страціць больш чым 68 мільярдаў даляраў. Пры гэтым 40% будынкаў і аб’ектаў інфраструктуры ў рэгіёнах з вечнай мерзлатой ужо пашкоджаныя праз глабальнае пацяпленне.

У выпадку з энергетычнымі кампаніямі знікненне вечнай мерзлаты ўплывае і на працэс здабычы рэсурсаў, і на іх транспарціроўку.

Прыкладна 90% аб’ектаў вытворчасці «Газпрама» знаходзяцца на тэрыторыі, пакрытай вечнай мерзлатой. На Баваненкаўскім радовішчы газу ў Паўночнай Расіі кампанія ўсталявала 1000 паравадкасных ахаладжальных установак, якія перадухіляюць раставанне мерзлаты.

Эксперты банка Morgan Stanley лічаць, што глабальнае пацяпленне і пагаршэнне стану інфраструктуры пагражае крэдытаздольнасці Расіі. Нафтава-газавы сектар складае 20% унутранага валовага прадукту краіны, а паліўныя і энергетычныя прадукты ўвогуле складаюць большасць расійскага экспарту.

Чытайце таксама: Расія застаецца краінай з нізкай прадукцыйнасцю працы і поўнай адарванасцю сістэмы адукацыі ад патрэб эканомікі — даследаванне

Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубаправод «Паўночны паток — 2»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930