Знайсці
06.10.2021 / 12:47РусŁacБел

«Можам выказаць шкадаванне»: Крэмль — аб закрыцці прадстаўніцтва «Камсамольскай праўды» ў Беларусі

Аб гэтым прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў сёння, адказваючы на пытанне журналістаў «Эха Масквы». 

Пытанне гучала наступным чынам: [Пасля затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі] «Камсамольская праўда» была вымушаная закрыць свой філіял у Беларусі. Як вы можаце сказаць, ці пачуў беларускі бок вас, прэзідэнта РФ ці можна сказаць, што пакуль не наладжаны дыялог?

«Не, у дадзеным выпадку мы бачым, што, ну, па ўсёй бачнасці адзінае правільнае рашэнне прыняло выданне аб закрыцці гэтага падраздзялення ў Беларусі. Можна выказаць шкадаванне ў сувязі з тым, што ў Беларусі спыніла працу наша вельмі аўтарытэтнае, папулярнае і вельмі паважанае выданне. Мы па-ранейшаму лічым і перакананыя, што ўсе законныя правы журналістаў павінны быць забяспечаныя» — адказаў Пяскоў. 

Што да затрыманага Генадзя Мажэйкі, то Пяскоў заявіў наступнае: «Справа ў тым, што мы не маем ніякіх юрыдычных падстаў займацца абаронай інтарэсаў гэтага журналіста, таму што ён з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, мы ніякім чынам не маем права ўмешвацца ў яго адносіны з беларускімі ўладамі», — цытуе прадстаўніка Крамля ТАСС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930