Знайсці
05.10.2021 / 15:41РусŁacБел

У Беларусі ліквідавалі апошнюю зарэгістраваную праваабарончую арганізацыю

«Прававую ініцыятыву» ўлады афіцыйна закрылі 5 кастрычніка.

У аўторак адбылося закрыццё ў Вярхоўным судзе «Прававой ініцыятывы», апошняй зарэгістраванай праваабарончай арганізацыі. Першы раз суд у ліквідацыі прызначылі яшчэ 19 ліпеня. Цяпер арганізацыю афіцыйна ліквідавалі адпаведнай судовай пастановай, піша «Радыё Свабода».

«Прававая ініцыятыва» — некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека. Створана ў 1996 годзе.

16 ліпеня па месцы рэгістрацыі старшыні аб’яднання Вікторыі Фёдаравай адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сама кіраўніца ад сёлетняга сакавіка вымушана знаходзіцца за межамі Беларусі.

З сярэдзіны ліпеня ў Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў. Геаграфія зліквідаваных уладамі ўстаноў ахапіла практычна ўсю Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930