Знайсці
05.10.2021 / 12:29РусŁacБел

Рэгулятар ЕС ухваліў трэцюю дозу Pfizer для людзей ва ўзросце ад 18 гадоў

Еўрапейскае медыцынскае агенцтва (EMA) рэкамендуе прышчапіцца трэцяй дозай вакцыны Pfizer ад каранавіруса людзям з аслабленай імуннай сістэмай, якія дасягнулі 18 гадоў. Такая доза можа ўводзіцца праз 28 дзён пасля другой.

Паведамляецца, што рашэнне аб размеркаванні дадатковых доз будзе прынята ўладамі еўрапейскіх дзяржаў. Паводле даследаванняў, трэцяя доза вакцыны Pfizer/BioNTech павялічвае здольнасць выпрацоўваць антыцелы супраць каранавіруса ў пацыентаў з аслабленай імуннай сістэмай.

Часам двух доз не хапае для выпрацоўкі дастатковай колькасці антыцелаў у людзей з аслабленым імунітэтам, напрыклад, у людзей, якія перанеслі трансплантацыю органаў.

Пры гэтым няма прамых доказаў таго, што здольнасць выпрацоўваць антыцелы ў гэтых пацыентаў абараняе ад Covid-19.

Але чакаецца, што бустарная доза павысіць абарону, прынамсі, у некаторых пацыентаў. Тым, у каго аслаблена імунная сістэма, рабіць трэцюю прышчэпку рэкамендуюць мінімум праз 28 дзён пасля другой дозы.

Атрымаць трэцюю прышчэпку могуць і людзі з нармальным станам імуннай сістэмы, але мінімум праз 6 месяцаў пасля другой дозы для людзей ва ўзросце ад 18 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930