Знайсці
05.10.2021 / 11:35РусŁacБел

Лукашэнка пацвердзіў, што ў краіне былі перабоі з цукрам

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне выказаўся аб перабоях з пастаўкамі цукру ў крамы, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што нядаўна з'явіліся паведамленні аб перабоях з пастаўкамі цукру ў крамы. Гэтай інфармацыі Лукашэнка здзівіўся.

«З чаго б раптам? Запасы на складах велізарныя, і перапрацоўку пачалі. І раптам нешта там абвалілася. Глядзіце, мужыкі, яшчэ раз абваліцца — гэты абвал будзе ад гандлёвых сетак да ўрада», - папярэдзіў ён.

«Я разумею, калі якое-небудзь няшчасце і чагосьці не хапае. Ці бачыце, «не паспелі завезці, лагістыка падвяла». Гэта што, у Вялікабрытаніі? Дзе кіроўцаў не хапае, каб завезці паліва на запраўку. Так я не Джонсан (прэм'ер), я ж ведаю, адкуль ногі растуць. Таму глядзіце, каб у нас ні па цэнаўтварэнні, ні па пастаўках у крамы для насельніцтва не было перабояў з таварамі», — запатрабаваў Лукашэнка.

Раней «Белдзяржхарчпрам» запэўніваў, што праблем з цукрам у краіне ніякіх няма.

«Белдзяржхарчпрам» пра цукар: дэфіцыту няма, цэны павышаць не плануем

Цукру на тры дні? Чытачы скардзяцца на адсутнасць прадукту ў крамах, разбіраемся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера