Знайсці
04.10.2021 / 16:42РусŁacБел

Закаханая берасцейка перавяла 26 тысяч рублёў «ваеннаму доктару з Емена» 

Як паведамляе брэсцкая міліцыя, у красавіку бягучага года 39-гадовая жыхарка Брэста ў фэйсбуку пазнаёмілася з мужчынам, які назваўся ваенным доктарам з Емена.

Пасля працяглай перапіскі ён прызнаўся ў сваіх пачуццях да жанчыны і пра гатоўнасць прыехаць да яе ў Беларусь. Даверлівую жанчыну ён папрасіў аплаціць выдаткі на пераезд, абяцаючы пры сустрэчы вярнуць усе грошы.

Агулам пацярпелая ў некалькі этапаў перавяла больш за 26 тысяч рублёў. 

Калі «ваенны доктар» не прыехаў у Брэст на сустрэчу, пацярпелая некаторы час думала, што ў мужчыны папросту нешта не атрымалася ці з ім што-небудзь здарылася. Калі яна зразумела, што гэта падман, звярнулася ў міліцыю.

Па дадзеным факце заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930