Знайсці
04.10.2021 / 16:21РусŁacБел

Былога следчага Ягора Вяршыніна будуць судзіць па крымінальным артыкуле

8 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска пачнецца разгляд крымінальнай справы былога следчага Ягора Вяршыніна. Аб гэтым паведамляецца ў раскладзе пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда.

Фота з сацсетак

Ягора Вяршыніна будуць судзіць па «народным» артыкуле 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Санкцыя прадугледжвае да пяці гадоў абмежавання або да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Абвінавачаны, нагадаем, былы следчы. У органах ён адслужыў больш за шэсць гадоў. Пасля чаго перайшоў у IT-сферу, працаваў у кампаніі, якая займаецца спартыўнай аналітыкай. Затрымалі яго сёлета 11 чэрвеня. 

«Ягор, як былы следчы, быў абураны ўзроўнем гвалту, які ўжываўся да грамадзян у жніўні 2020 як падчас іх затрыманняў, так і падчас наступнага іх утрымання ў ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна, а таксама адсутнасцю прававой ацэнкі дзеянняў супрацоўнікаў, з боку якіх быў гвалт. Падчас службы Ягора да падазраваных па крымінальных справах, якія знаходзіліся ў яго ў вытворчасці, падчас затрыманняў неабгрунтаваная фізічная сіла не ўжывалася», — распавёў «Нашай Ніве» брат Ягора.

Чытайце таксама: На Валадарцы па «народным» артыкуле сядзіць былы следчы Ягор Вяршынін. Што пра яго вядома? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930