Знайсці
04.10.2021 / 16:12РусŁacБел

Пасол Швейцарыі наведаў Наталлю Хершэ ў магілёўскай турме

Клод Альтэрмат наведаў палітзняволеную Наталлю Хершэ ў магілёўскай турме. Пра гэта стала вядома брату Наталлі Генадзю Касьяну, паведамляе Радыё Свабода.

Наталлю Хершэ, грамадзянку Швейцарыі, перавялі ў мужчынскую магілёўскую турму з гомельскай жаночай калоніі 27 верасня.

Наталля была асуджаная на два з паловай гады калоніі. Год таму, 19 верасня 2020 года, яна на жаночым маршы сарвала балаклаву з амапаўца.

24 верасня суд Чыгуначнага раёна Гомеля разгледзеў справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоў рэжыму» Наталлі Хершэ. Стала вядома, што яе пераводзяць у турму. Хаця жаночых турмаў у краіне няма. 

Брат палітзняволенай Генадзь Касьян сказаў, што ставіцца да такога рашэння суда як да катавання:«Абсалютна незаконнае рашэнне і катаванне ў выглядзе ўмоваў утрымання. То-бок зачыняюць у клетку, хочуць такім чынам дасягнуць сваёй мэты: каб напісала памілаванне ці прызнала сваю віну».

Вядома, што Наталлю Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць заяву аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але яна катэгарычна адмовілася рабіць гэта. Сваёй віны яна не прызнае.

Падчас зняволення Хершэ ўжо была ў штрафным ізалятары (ШЫЗА) і памяшканні камернага тыпу (ПКТ) за адмову шыць форму для сілавікоў.

А напрыканцы верасня стала вядома, што грамадзянскі муж Наталлі разарваў з ёю стасункі. 

«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930