Знайсці
04.10.2021 / 15:43РусŁacБел

Піневіч пра хвалю каранавіруса: Абстаноўка цяпер досыць складаная

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас паездкі ў Магілёў заклікаў усіх да разумнай асцярожнасці і больш жорсткага рэагавання на парушэнне мер сацыяльнага дыстанцыявання.

«Абстаноўка цяпер досыць складаная, але прагназаваная.

Складанасць у тым, што высокі ўзровень захворвання трымаецца досыць доўгі час. Безумоўна, ён суправаджаецца ростам шпіталізацыі па ўсіх рэгіёнах, і Магілёўскі рэгіён тут не з'яўляецца выключэннем», — цытуе словы міністр тэлеграм-канал Мінздароўя.

Міністр адзначыў, што вакцынацыя вядзе да адной выразнай мэты: яна абараняе ад цяжкага цячэння захворвання.

«Напрыклад, тут, у Магілёве, у рэанімацыі толькі адна прышчэпленая пацыентка, якая, на шчасце, ідзе на папраўку. У астатнім — прышчэпленых у рэанімацыях няма. Як паказваюць сусветныя звесткі, пасля вакцынацыі рызыка шпіталізацыі ў стацыянар памяншаецца ад 22 да 29 разоў», — сказаў ён.

Міністр назваў яшчэ адну рысу, характэрную для гэтай хвалі:

«Прычынай развіцця ў нас чацвёртай хвалі стала распаўсюджванне кавіду сярод дзяцей і падлеткаў. Пачатак навучальнага года супаў з умовамі надвор'я і стаў так званым спускавым кручком.

Мы ўвялі ў школах, ВНУ і каледжах больш жорсткі эпідрэжым. Спадзяюся, гэта павінна дапамагчы. Таксама рэкамендуем абмежаваць масавыя мерапрыемствы. Заклікаю да разумнай асцярожнасці і больш жорсткага рэагавання на парушэнне мер сацыяльнага дыстанцыявання».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930