Знайсці
04.10.2021 / 15:15РусŁacБел

У ГЦ «Сталіца» адкрыўся разлікова-даведачны цэнтр

У гандлёвым цэнтры «Сталіца» 4 кастрычніка адкрыўся разлікова-даведачны цэнтр Маскоўскага раёна.

Памяшканне размясцілася на другім узроўні гандлёвага цэнтра, паведамляюць «Мінск-навіны».

У цяперашні РДЦ пераехалі адразу тры раённыя разлікова-даведачныя цэнтры, якія размяшчаліся на вуліцы Лермантава, праспекце Газеты «Звязда» і ў 2-м завулку Розы Люксембург.

Мяркуецца, што разлікова-даведачны цэнтр будзе працаваць да 22:00.

Прычым дзякуючы раней уведзенаму прынцыпу экстэрытарыяльнасці скарыстацца яго паслугамі змогуць і жыхары, якія адносяцца да іншых РДЦ Маскоўскага раёна (для іх будуць недаступныя паслугі рэгістрацыі па месцы жыхарства, а таксама атрыманне і абмен пашпарта, якія можна ажыццявіць толькі ў РДЦ па тэрытарыяльнай прыналежнасці памяшкання).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера