Знайсці
05.10.2021 / 20:09РусŁacБел

«Мы тут будзем трымацца колькі трэба — такі Шлях». Запрацаваў анлайн-музей з лістамі беларускіх палітвязняў

Цяпер усе лісты ад беларускіх палітвязняў змогуць захоўвацца ў адным месцы — для гэтага стварылі адкрыты анлайн-музей пад назвай «Ляцяць лісты».

Музей быў запушчаны высілкамі розных беларусаў свету, якія захацелі сабраць і захаваць лісты ад палітвязняў як гістарычную каштоўнасць. 

Перадаць ліст музею можа любы жадаючы, папярэдне даслаўшы яго на пошту праекта ў выглядзе фотаздымка ці скана. Ужо цяпер на сайт загружаныя некалькі дзясяткаў лістоў, што прыходзілі суайчыннікам ад Паўла Севярынца, Сцяпана Латыпава, Віктара Бабарыкі і іншых. 

Ëсць там лісты і аўтарства былых палітвязняў — напрыклад, журналісткі Кацярыны Барысевіч, якая ўжо адбыла свой тэрмін.

Цытата з ліста Эдуарда Пальчыса, перададзенага музею. Скрын з сайта letters-museum.com

Чытайце таксама: Таксіст — жонцы Андрэя Скурко: Вязні будуць сядзець датуль, дакуль мы дазволім 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930