Знайсці
04.10.2021 / 12:49РусŁacБел

Леанід Судаленка: Прыемна чуць, як сведкі на судзе кажуць «дзякуй», звяртаючыся ў клетку

Праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка і валанцёрка Таццяна Ласіца ўтрымліваюцца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 амаль ужо дзевяць месяцаў. З трэцяга верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля ў закрытым рэжыме адбываецца суд над імі і яшчэ адной валанцёркай Марыяй Тарасенка. Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў, што адбываецца на закрытым судзе, як ён правёў свой дзень народзінаў, калі будзе вынесены прысуд і чаму яны з Таццянай не сталі пісаць прашэнне аб памілаванні. 

Леанід напісаў ліст на свой Дзень народзінаў — 23 верасня. Ён распавёў, як прайшоў яго дзень, калі яму споўнілася 55 гадоў:

«Сёння [23 верасня] мяне вазілі зноў у суд, ужо ў 15-ы раз. Я прасіў у гэты дзень перапынак — адмова. Паставілі з ранку і да вечара перад Фемідай. Апытанне сведак, якія звярталіся ў офіс па дапамогу, зачытванне матэрыялаў справы. Жонка з дзецьмі таксама прасілі ў гэты дзень спатканне. «Няма прававых падстаў», — сказаў суд».

Цяпер Судаленка напісаў у лісце, што ў матэрыялах ужо 80 тамоў. Адна з прычын, па якой суд зрабілі закрытым, — «бяспека сведак». Але, як адзначае вясновец, «самі сведкі ні сном, ні духам». 

Усяго па крымінальнай справе дапыталі каля 200 чалавек. Па інфармацыі Леаніда, на судзе быў дапытаны 61 чалавек — у асноўным, гэта кліенты, якія звярталіся да праваабаронцы па прававую дапамогу: 

«Усе сведкі ў судзе сказалі праўду, і гэта галоўнае. Прыемна чуць, як людзі, якія прыходзяць у суд па позвах, кажуць «дзякуй», звяртаючыся да мяне ў клетку. І гэта нягледзячы на заўвагі суда».

Праваабаронца мяркуе, што прысуд будзе вынесены ў сярэдзіне кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930