Знайсці
04.10.2021 / 12:40РусŁacБел

Абвясцілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі ў 2021 годзе сталі Дэвід Джуліус і Ардэм Патапуціян. Прэмію прысудзілі за адкрыццё рэцэптараў тэмпературы.

Прамая трансляцыя абвяшчэння пераможцы вялася на сайце Нобелеўскага камітэта.

«Лаўрэаты гэтага года дазволілі нам зразумець, як тэмпература ці механічная сіла ініцыююць нервовыя імпульсы, якія дазваляюць нам успрымаць мір і адаптавацца», — заявілі ў Нобелеўскім камітэце.

У паведамленні падкрэсліваецца, што выяўленыя набеліятамі «іонныя каналы» рэгулююць найважнейшыя фізіялагічныя працэсы, у тым ліку артэрыяльны ціск і дыханне, а вынікі даследаванняў выкарыстоўваюцца для распрацоўкі метадаў лячэння шырокага спектру захворванняў, піша РБК.

Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў розных галінах — ад медыцыны да віртуальнай рэальнасці і робатабудавання.

Джуліус — фізіёлаг, працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска. Вядомы даследаваннем рэцэптараў, якія рэагуюць на ментол, гарчычны алей і капсаіцын — кампанент пякучага перцу, з-за якіх мы адчуваем пякоту. Патапуцян — біёлаг з навукова-даследчага інстытута Скрыпса, яго працы прысвечаныя іонным каналам і рэцэптарам, якія актывуюцца тэмпературай, дакрананнем або павелічэннем аб'ёму клетак, перадае ТАСС.

У аўторак, 5 кастрычніка, стане вядомы ўладальнік прэміі па фізіцы, у сераду — хіміі, у чацвер — па літаратуры.

Лаўрэата прэміі міру абвесцяць у Осла ў пятніцу, 8 кастрычніка. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера