Знайсці
04.10.2021 / 11:01РусŁacБел

Дэпутаты прынялі праект закона «Аб змяненні Канстытуцыі». Што гэта значыць

Сёння пачалася чарговая сесія Палаты прадстаўнікоў. Адразу адзінагалосна быў прыняты праект закона «Аб змяненні Канстытуцыі». Выбары дэпутатаў усіх узроўняў будуць праходзіць у адзіны дзень. Гэта значыць, што выбары ў мясцовыя саветы, якія павінны былі адбыцца ў найбліжэйшыя тры месяцы, пераносяцца да 2023 года. 

Згодна з праектам Канстытуцыі, выбары дэпутатаў усіх узроўняў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання. Такім чынам мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да пачатку працы мясцовых Саветаў дэпутатаў, абраных у адзіны дзень галасавання.

Да гэтага мясцовыя выбары павінны былі прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года. Пасля прыняцця паправак выбарчую кампанію перанясуць на 2023 г. і сумесцяць з выбарамі ў палату прадстаўнікоў.

Гэта вырашае праблему ўладаў па правядзенні электаральнай кампаніі ва ўмовах пратэставых настрояў у краіне. 

У чэрвені прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што сумяшчэнне выбараў дазволіць зэканоміць бюджэтныя сродкі.

«Для правядзення выбараў у мясцовыя саветы 2022 года спатрэбіцца 25 мільёнаў рублёў. Палова гэтай сумы ўжо прадугледжана ў бюджэце на 2021 г. У выпадку рэалізацыі праекта закона гэтыя сродкі будуць зэканомленыя», — казаў тады Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930