Знайсці
04.10.2021 / 10:19РусŁacБел

Жанчына з Іўя за мяжу не тэлефанавала, але з рахунка спісалася 200 рублёў

Жыхарка Іўеўскага раёна атрымала SMS-паведамленне ад аператара сотавай сувязі, што на яе рахунку ўтварылася запазычанасць 200 рублёў. Каб растлумачыць сітуацыю, жанчына звярнулася да аператара і папрасіла зрабіць дэталізацыю званкоў. Высветлілася, што з гэтага нумара тэлефанавалі за мяжу.

sudexpert.gov.by

Аднак, па словах жанчыны, на замежныя нумары яна не тэлефанавала. Больш таго, у журнале выклікаў яны не адлюстраваны. Яна звярнулася ў міліцыю.

Там прызначылі судовую камп'ютарна-тэхнічную экспертызу ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці.

Высветлілася, у мабільным тэлефоне былі шкоднасныя файлы. Судовы эксперт налічыў іх больш за 80. Некаторыя са шкоднасных праграм, якія былі выяўленыя на мабільным тэлефоне, маглі цалкам кіраваць усталяванымі дадаткамі.

У прыватнасці, ажыццяўляць званкі без ведама ўладальніка, адпраўляць паведамленні, кіраваць банкаўскімі рахункамі, «прывязанымі» да тэлефона і г. д.

Пры якіх абставінах шкоднасныя праграмы патрапілі ў прыладу, цяжка вызначыць. Магчыма, жанчына ўсталёўвала нейкую праграму, а яна ўтрымоўвала шкоднасны код, або пацярпелая перайшла па сумнеўнай спасылцы і так трапіла на заражаны файл.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930