Знайсці
04.10.2021 / 08:32РусŁacБел

У Швецыі сёння пачнуць абвяшчаць Нобелеўскіх лаўрэатаў

Само ўручэнне прэміі адбудзецца ў снежні, але і сёлета пройдзе на радзіме лаўрэатаў у фармаце анлайн з-за пандэміі.

Сёння Нобелеўскі камітэт у Стакгольме паведаміць, каму прысуджана прэмія па медыцыне. У аўторак, 5 кастрычніка, абвесцяць уладальніка прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі, у чацвер — па літаратуры.

Лаўрэат прэміі міру будзе абвешчаны ў пятніцу ў Осла (Нарвегія). Там сярод фаварытаў эксперты і букмекеры называюць Святлану Ціханоўскую і Грэту Турнберг, а ўсяго прэтэндуе 329 кандыдатаў (234 з іх — гэта фізічныя асобы, 95 — арганізацыі).

І апошні лаўрэат будзе названы ў наступны панядзелак, гэта лаўрэат прэміі шведскага Дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля.

Нобелеўская прэмія 2021 года прадугледжвае ўзнагароду ў 10 млн шведскіх крон (каля 1,1 млн даляраў).

Ціханоўская выйшла ў лідары рэйтынгаў кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930