Знайсці
03.10.2021 / 18:21РусŁacБел

Купалаўскі апублікаваў расклад анлайн-паказаў на кастрычнік

Свабодныя «Купалаўцы» абвясцілі пра пачатак сезона анлайн-праглядаў спектакляў.

«Паважаныя гледачы! Аб'яўляем кастрычнік адкрытым для анлайн-праглядаў! Усё тое, што вы любіце, і магчымыя сюрпрызы наперадзе. Не пераключайцеся і сачыце за навінамі. Будзем разам падсілкоўвацца і ратавацца ад жорсткай рэчаіснасці. 

Пачатак паказаў, як звычайна, а 19:00. Спектаклі адкрытыя для прагляду цягам 24 гадзін. Акрамя спектакляў на нашым ютуб-канале вы знойдзеце ўжо цэлую чараду праектаў, даступных у любы час дня і ночы. Купалаўскія дзверы заўсёды адкрытыя! Шчыра запрашаем!» — гаворыцца ў анонсе.

Глядзець спектаклі анлайн можна на ютуб-канале тэатра.

***

У жніўні 2020 года купалаўцы асудзілі гвалт сілавікоў у дачыненні да мірных дэманстрантаў, а пасля таго як быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка, звольніліся разам з ім. Тады Купалаўскі тэатр пакінулі тры дзясяткі акцёраў, а таксама музыканты, рэжысёры, адміністратары, кіраўнік Мікалай Пінігін — каля 60 чалавек. З таго часу яны выступаюць анлайн, даючы відэапастаноўкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930