Знайсці
03.10.2021 / 17:26РусŁacБел

У Ізраілі трэцяя прышчэпка стала абавязковай для атрымання кавід-пашпарта

У нядзелю, 3 кастрычніка, урад Ізраіля пазбавіў больш за мільён грамадзян COVID-пашпартоў, стаўшы першай краінай, якая будзе рэгуляваць прышчэпкі ў якасці доказу поўнага імунітэту. Зараз у краіне для атрымання кавід-пашпарта зараз неабходна атрымаць тры прышчэпкі.

Такое рашэнне ўладаў прымусіла дзесяткі тысяч людзей паспяшацца зрабіць трэцюю прышчэпку вакцынай Pfizer за апошні тыдзень, што з'яўляецца апошнім штуршком да таго, каб вывесці Ізраіль з чацвёртай хвалі пандэміі.

«Я лічу, што чацвёртая хваля падыходзіць да канца. Мы на шляху, але я кажу гэта з асцярожнасцю», — заявіў генеральны дырэктар Міністэрства аховы здароўя Ізраіля Нахман Эш.

Улады Ізраіля адзначаюць, што тыя, хто вакцынаваўся больш чым паўгода таму, зараз абавязаны атрымаць бустарную дозу вакцыны, каб іх кавід-пашпарт працягнуў дзейнічаць. Толькі з ім ізраільцяне могуць наведваць бары, рэстараны, кафэ і іншыя грамадскія месцы, у тым ліку і офісы многіх кампаній.

Адзначаецца, што трэцюю дозу вакцыны атрымалі ўжо 3,4 млн грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930