Знайсці
03.10.2021 / 11:25РусŁacБел

Вадзім Пракоп’еў заявіў, што гатовы пайсці ў прэзідэнты

У вялікім інтэрв’ю «Ток» Вадзім Пракоп’еў, раней вядомы рэстаратар, а сёння палітык і відэаблогер, распавёў, што на новых выбарах вялікая палітычная вага будзе ў тых, хто прайшоў праз турму. Таксама ён мяркуе, што вялікія шанцы на перамогу могуць быць і ў новага лідара, дзякуючы якому ў краіне зменіцца ўлада. 

Вадзім Пракоп'еў

— Вы б гатовыя былі ўключыцца ў прэзідэнцкую гонку?

— Так, абсалютна дакладна. У мяне заўсёды было пачуццё, што калі лёс распарадзіцца мне быць калісьці ў палітыцы, то маё месца мэра. Мне трэба перарабіць Мінск, бо я дакладна ведаю, што зрабіць з Мінскам, я яго адчуваю, я да гэтага часу там жыву. Я разумею ўсе яго комплексы і недахопы. Я ведаю дакладна, што рабіць з Мінскам.

Але цяпер, пабыўшы ў гэтым працэсе апошні год, я разумею, што, магчыма, чалавека, які давядзе люстрацыю да канца, у каго рука не задрыжыць… Я разумею, што чалавека, які абароніцца ад гібрыднай вайны, супрацьпаставіць нешта гібрыднай вайне з боку Крамля… Я разумею, што ў нас не вельмі вялікі выбар. Я думаю пра сябе вельмі сціпла, што магчыма ў мяне ёсць якасці для таго, каб супрацьпаставіць будучым выклікам правільную стратэгію.

Таму на суперканкурэнтных выбарах, магчыма, я скажу, што гатовы. Зноў жа, гэта залежыць ад падзей, якія будуць разгортвацца.

Глядзіце гутарку цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930