Знайсці
03.10.2021 / 10:33РусŁacБел

На мясцовых выбарах у Грузіі перамагла кіроўная партыя «Грузінская мара»

У Грузіі на выбарах у мясцовыя органы ўлады лідзіруе кіроўная партыя «Грузінская мара» — яна набірае 48,56% галасоў. Пра гэта сведчаць папярэднія даныя ЦВК краіны пасля падліку галасоў з амаль 40% участкаў, піша РБК.

EPA/ТАСС

На другім месцы — «Адзіны нацыянальны рух» (АНР), заснаваны экс-прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. Партыю падтрымалі 31,23% выбаршчыкаў.

Следам з вялікім адрывам ідзе партыя экс-прэм'ера Георгія Гахарыя «Для Грузіі» з 6,87% галасоў. Усяго ў выбарах прымаюць удзел 50 партый.

На выбарах мэра Тбілісі, па падліках ЦВК, дзейны кіраўнік горада Каха Каладзэ набірае 45,5%. Старшыня АНД Ніка Мелія заручыўся падтрымкай 34,13% выбаршчыкаў. Трэцяе месца — у Гахарыі (8,97%). Для перамогі кандыдату неабходна набраць больш за 50% галасоў, у адваротным выпадку будзе прызначаны другі тур.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера