Знайсці
02.10.2021 / 18:31РусŁacБел

У Амерыцы спрытная вавёрка нацягала 70 кілаграмаў арэхаў пад капот аўто

Вавёрка, якая жыве каля дома Біла Фішэра з горада Гранд-Форкс у штаце Паўночная Дакота, зрабіла з яго машыны зімовае сховішча, піша Grand Forks Herald.

Каб дастаць грэцкія арэхі з усіх адтулін, мужчыну прыйшлося зняць крылы аўтамабіля. Але Фішэр працягвае знаходзіць «заначкі». «Ёсць месцы, куды мне не дабрацца», — патлумачыў ён. Уладальніку аўто прыйшлося выдаткаваць пару дзён, каб вычысціць свой Chevrolet Avalanche.

Пра тое, што машына стала складам, мужчына даведаўся не адразу. Запусціўшы рухавік, ён пачуў дзіўныя гукі. Адчыніўшы капот, Фішэр убачыў, што ўвесь маторны адсек запоўнены арэхамі.

Жывёле ўдалося пракруціць аперацыю ўсяго за некалькі дзён, пакуль машына была прыпаркаваная.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930