Знайсці
02.10.2021 / 12:14РусŁacБел

У Польшчы выйшаў каляндар з дзяўчатамі топлес і катамі — выручаныя сродкі пойдуць сем'ям беларускіх палітвязняў

2 кастрычніка ў Польшчы стартуе продаж календароў, у якім польскія актывісткі і мастачкі зняліся топлес з катамі ў падтрымку Беларусі. #dekoltdlabialorusi — так завецца каляндар, усе выручаныя сродкі пойдуць на падтрымку сем'яў беларускіх палітвязняў.

Выданне сімвалічна пачынаецца не як звычайна са студзеня, а са жніўня — месяца, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў летась ва ўсю магутнасць запрацавала рэпрэсіўная машына ў Беларусі. 

— Беларускі і беларусы, якія змагаюцца за свабоду з рэжымам Лукашэнкі, маюць патрэбу не толькі ў гучных словах, але і ў рэальнай падтрымцы і грошах, якія дапамогуць ім выжыць. Мы вельмі разлічваем на шчодрасць нашых чытачоў. Тым больш, што прыгожы, бодзіпазітыўны каляндар, плод сумеснай працы актывістаў і мастакоў, каштуе любых грошай, — кажа Аляксандра Кліх, журналістка, галоўная рэдактарка Wysokich Obcasów, якая і стала адной з ініцыятарак праекта. 

У фотасесіі ўзяла ўдзел беларуская мастачка Яна Шостак. 

Паміж фотаздымкамі ў календары надрукаваны спіс з 647 імёнаў палітвязняў у Беларусі (столькі іх было на момант стварэння, а цяпер іх значна больш — 715), а таксама інфармацыя аб тым, за што і на які тэрмін яны былі асуджаныя. 

Каляндар будзе каштаваць 35 злотых — гэта прыкладна 22 рублі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера