Знайсці
02.10.2021 / 10:10РусŁacБел

Саакашвілі пасля арышту абвясціў галадоўку

Былы прэзідэнт Грузіі і кіраўнік выканаўчага камітэта Нацыянальнай рады рэформаў Украіны Міхаіл Саакашвілі пасля затрымання на радзіме абвясціў галадоўку. Пра гэта паведаміла Грузінскі амбудсмен Ніно Ламджарыя, якая наведала палітыка ў калоніі Руставі, паведамляе «Руставі 2».

«Саакашвілі заявіў, што аб'яўляе галадоўку і, як грамадзянін Украіны, просіць аб сустрэчы з украінскім консулам», — удакладніла яна.

Ламджарыя адзначыла, што перад іх размовай палітыка аглядалі дактары. Саакашвілі, па яе словах, распавёў, што пры затрыманні не супраціўляўся, таму да яго не ўжывалі сілу.

Экс-прэзідэнта затрымалі 1 кастрычніка. Ён вярнуўся на радзіму ўпершыню за восем гадоў — напярэдадні муніцыпальных выбараў. Перад затрыманнем палітык паспеў запісаць відэа, у якім заклікаў грузін ісці галасаваць.

Супраць Саакашвілі ў Грузіі раней былі заведзеныя чатыры крымінальныя справы, па дзвюх палітыка ўжо завочна прызналі вінаватым. Пасля затрымання супраць яго завялі пятую крымінальную справу — аб незаконным перасячэнні мяжы. МУС Грузіі паведаміў, што ён нелегальна заехаў у краіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930