Знайсці
01.10.2021 / 18:12РусŁacБел

На анархістаў, якія стаялі з плакатамі Зельцэра каля пасольства Беларусі ў Польшчы, завялі крымінальную справу

Супраць анархістаў распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкметах іншай сацыяльнай прыналежнасці) Крымінальнага кодэкса.

Сцвярджаецца, што 29-гадовыя Раман Халілаў і Яўген Жураўскі каля амбасады Беларусі ў Польшчы дэманстравалі розныя матэрыялы, якія змяшчаюць інфармацыю пра Зельцэра і «звесткі, загадзя накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама тыя, што гераізуюць тэрарыстычную дзейнасць».

Паводле інфармацыі МУС, яны як мінімум з 2017 года з'яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі анархісцкага руху.

Сцвярджаецца, што адзін з іх, ураджэнец Грузіі, зарэгістраваны ў Віцебскай вобласці, праз сацыяльныя сеткі займаўся вярбоўкай прыхільнікаў анархісцкага руху. А яго аднагодак, ураджэнец Брэстчыны, нібыта выказваў пажаданні, каб у пандэмію ад COVID-19 памерла як мага больш чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930