Знайсці
01.10.2021 / 15:39РусŁacБел

Вядомы казахскі дысідэнт датэрмінова выйшаў з турмы пасля 15 гадоў зняволення

Суд у Паўладары ў Казахстане пастанавіў замяніць 68-гадоваму паэту і дысідэнту Арону Атабеку неадбытую частку турэмнага тэрміну на абмежаванне волі. Ён выйдзе з калоніі праз 15 гадоў пасля арышту.

Пра гэта паведамляе Казахская служба Радыё Свабода.

У 2008 годзе Атабек (сапраўднае прозвішча — Едзігееў) быў асуджаны да 18 гадоў зняволення паводле артыкула аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Тады жыхары ўскраіны Алматы аказалі супраціў паліцэйскім, скіраваным для зносу іх дамоў, пабудаваных, як сцвярджаецца, без дазволу.

У сутыкненнях загінуў 24-гадовы паліцэйскі.

Паэт катэгарычна адмаўляў абвінавачванні па сваёй крымінальнай справе.

Ён быў прызнаны палітычным зняволеным шматлікімі праваабарончымі і міжнароднымі арганізацыямі. Усе гады зняволення ён утрымліваўся ў турмах удалечыні ад Алматы, у якой пражываў да арышту. Ён адмаўляўся падаваць заяву аб датэрміновым вызваленні, лічачы, што яно вымусіць яго ўзяць на сябе віну за злачынства, за якое яго асудзілі.

Атабек быў актыўным удзельнікам палітычнага жыцця Казахстана з 80-х гадоў XX стагоддзя. Ён быў у апазіцыі да першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева. Да гэтага ён быў адным з аўтараў звароту да З'езда народных дэпутатаў СССР аб прадастаўленні Казахстану суверэнітэту.

Да таго — удзельнічаў у масавых пратэстах у Алма-Аце ў 1986 годзе супраць прызначэння рускага партыйнага дзеяча Генадзя Колбіна на пасаду першага сакратара ЦК рэспубліканскай Кампартыі, гэта значыць, фактычнага кіраўніка рэспублікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930