Знайсці
01.10.2021 / 15:20РусŁacБел

Сем жанчын у двухмеснай камеры, 188 затрыманых: жанчына здолела расказаць пра ўмовы ўтрымання палітычных на Акрэсціна на сёння

Увечары 29 верасня ў мінскай Каменнай Горцы затрымалі 33-гадовую Вікторыю Сароку. Яна разам з суседзямі выйшла ў двор на вуліцы Калеснікава на акцыю пратэсту супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі.

Наляцела міліцыя, усе паспелі схавацца, акрамя Вікторыі.

У Фрунзенскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол за «ўдзел у несакцыянаваным шэсці з БЧБ-сцягамі і лозунгам «Жыве Беларусь» (арт. 24.23 КаАП). Справу Вікторыі 30 верасня разглядзела суддзя Таццяна Полулех.

Мінчанка на судзе адмовілася даваць паказанні, паведамляе «Вясна».

Міліцыянт на судзе сцвярджаў, што ўдзельнікі акцыі ўцяклі, а засталася толькі Вікторыя — яе і затрымалі. Міліцыянт таксама дадаў, што ў яе быў «прыгожы плакат з сэрцам, кулаком і знакам V». Cуддзя Полулех прызнала Вікторыю вінаватай і пакарала яе 13-сутачным арыштам.

Па словах Вікторыі, міліцыянт, які яе затрымаў, выходзіў з пад’езда дома.

Сарока ў судзе паспела расказаць, што цяпер на Акрэсціна знаходзяцца 188 чалавек, а саму яе змясцілі ў двухмесную камеру, дзе акрамя яе сядзяць яшчэ шэсць жанчын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930