Знайсці
01.10.2021 / 14:54РусŁacБел

Netflix запусціў украінскамоўную версію

Cтрымінгавы сэрвіс Netflix запусціў лакалізаваную версію ва Украіне — на платформе з'явіўся ўкраінскі інтэрфейс.

Таксама Netflix завёў украінскамоўныя старонкі ў сацсетках, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў, піша Украінская праўда.

Фільмы і серыялы на платформе з гэтага часу будуць даступныя не толькі з субтытрамі, але і ва ўкраінскай агучцы.

«Netflix лакалізаваны ў Украіне! Фантастычная навіна перад выходнымі. А мы атрымалі ліст ад Netflix з тым, што на платформе ўжо ёсць украінскі інтэрфейс. Таксама кампанія афіцыйна запусціла дамен netflix.ua і ўкраінскамоўную старонку ў Facebook і Instagram.

Абяцаюць яшчэ больш дубляжу і субцітраў на ўкраінскай. Дзеля такіх змяненняў і працуем», — напісаў міністр.

Ва ўкраінскім дубляжы цяпер даступныя «Папяровы дом», «Акадэмія Амбрэла», «Сэксуальнае выхаванне», «Карона», «Ферзевы гамбіт» і іншыя серыялы.

Карыстальнікі таксама могуць звярнуцца да ўкраінскамоўнай службы падтрымкі з 15:00 да 23:00 праз дадатак Netflix.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера