Знайсці
01.10.2021 / 13:18РусŁacБел

Намеснік кіраўніка СК заявіў пра 2700 палітычных, праваабаронцы ведаюць толькі 1600 з іх

«Цяпер завершана расследаванне па 2000 пратэсных крымінальных справах у дачыненні да амаль 1500 чалавек», — заявіў у інтэрв’ю дзяржаўнаму агенцтву БелТА першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.

«Цяпер у вытворчасці знаходзяцца каля 1100 крымінальных спраў у дачыненні да больш як 1200 фігурантаў», — дадаў ён.

Такім чынам, агулам завершана ці расследуецца 3100 крымінальных спраў адносна 2700 чалавек.

Трэба думаць, што ў гэтую колькасць не ўвайшлі справы, што афіцыйна маюць эканамічны, а не палітычны характар, як справа Віктара Бабарыкі, які кінуў Аляксандру Лукашэнку выклік на прэзідэнцкіх выбарах, або справа Тут.бая, па якой праходзяць 15 чалавек. 

Між тым праваабаронцам вядомыя імёны толькі прыкладна 1600 фігурантаў крымінальных спраў, або трохі больш за палову. Супастаўленне гэтых лічбаў дае ўяўленне пра маштаб палітычных рэпрэсій у краіне.

«У маштабах краіны гэта зусім няшмат. Меркаванне аб звышмасавасці пратэстаў памылковае», — заявіў пра гэта Алег Шандаровіч, які на момант выбараў 2020 года працаваў кіраўніком Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, пасля чаго атрымаў павышэнне ў сталіцу.

«Што тычыцца злачынстваў, звязаных з пратэснымі акцыямі, то з 9 жніўня мінулага года іх зарэгістравана больш за 5 тысяч», — адзначыў Шандаровіч.

«Планавая праца па выяўленні актыўных удзельнікаў пратэстаў працягваецца», — сказаў ён і заклікаў тых, хто браў удзел у «масавых беспарадках», з’явіцца з прызнаннем віны.

Шандаровіч патлумачыў актыўны ўдзел у пратэстах некаторых супрацоўнікаў дзяржаўных структур настроямі ў сем’ях. «На многіх паўплываў нават не антураж, атмасфера таго перыяду або інфармацыйны ціск, а ціск сваякоў. У многіх сем'ях людзі па-рознаму ацэньвалі сітуацыю — адбываўся раскол. Псіхалагічны ціск быў не толькі на інфармацыйным узроўні, а глыбей — сямейна-бытавым», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930