Знайсці
01.10.2021 / 13:15РусŁacБел

«Я невінаватая»: Марыя Калеснікава адмовілася прасіць аб памілаванні

Марыя Калеснікава, якую суд прысудзіў да 11 гадоў пазбаўлення волі, не стане прасіць аб памілаванні. У размове з РБК яна назвала прысуд «ахінеяй», а 41 том справы — «зборам макулатуры».

AP

«Я не вінаватая і ні аб якім прашэнні аб памілаванні не можа быць і гаворкі», — заявіла Калеснікава.

Па словах Калеснікавай, ёй неаднаразова прапаноўвалі пайсці на здзелку, у тым ліку даць інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу, каб скараціць тэрмін або ў замен на свабоду, але яна кожны раз адмаўлялася.

«Прапановы сям'і пакінуць Беларусь, напісаць прашэнне аб памілаванні, лісты, зняцца ў кіно і быць на волі — гэта сведчанні таго, што ўлада не разумее, што праблема не ўва мне і ў Максіму [Знаку], праблема ў тым, што ўлада страціла легітымнасць, давер у вачах беларусаў», — кажа яна.

Калеснікава ўпэўнена, што гэта «не вырашыць ні рэпрэсіямі, ні фільмамі» і што ім веры няма і быць не можа, раз нават у такой сітуацыі «яны няздольныя да сумленнай гульні».

6 верасня Мінскі абласны суд прысудзіў Марыю Калеснікаву і Максіма Знака да 11 гадоў калоніі агульнага рэжыму і 10 гадоў калоніі строгага рэжыму адпаведна.

Іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. (змова з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Марыя Калеснікава расказала пра сваё жыццё ў СІЗА: «Турма — гэта агіднае месца, але тут я пачуваюся свабоднай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930