Знайсці
01.10.2021 / 10:53РусŁacБел

У Мінску развітваюцца з афіцэрам КДБ Дзмітрыем Федасюком, які загінуў у перастрэлцы на вуліцы Якубоўскага

У клубе імя Дзяржынскага, што на вуліцы Камсамольскай, праходзіць развітанне з Дзмітрыем Федасюком, які загінуў 28 верасня ў ходзе спецаперацыі.

Дзмітрыю быў 31 год, у яго засталося чатырохгадовае дзіця.

На нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка сёння заявіў: «Дзіма апярэдзіў іншых, прыкрываючы групу, забег у кватэру першым. «Зброю на падлогу!» Замест гэтага яму стрэлілі ў сэрца. Паміраючы, з двух стрэлаў Дзмітрый расстраляў забойцу».

Таксама Лукашэнка выказаўся пра тых, хто спрабуе ачарніць памяць афіцэра КДБ: «Акрэсціна свабодна. Правільна Сергеенка [кіраўнік Адміністрацыі] сказаў: не трэба прыбіраць, позна, усе акаўнты ў нас на руках, мы бачым, хто чаго варты. І калі мярзотнікі тыпу Цапкалы думаюць, што мы іх не дастанем, яны памыляюцца. Мы не даруем гібель гэтага хлопца».

Вянок ад Аляксандра Лукашэнкі

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергеенка

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч

Прадстаўнікі Міністэрства абароны з міністрам Віктарам Хрэніным

Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і яго намеснік Валерый Міцкевіч

Перастрэлка на Якубоўскага, дзе загінулі айцішнік і кадэбіст: што вядома

Фоты БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера