Знайсці
28.09.2021 / 23:03РусŁacБел

«Самы любімы чалавек, не веру, што ён тэрарыст». Што кажуць родзічы забітага Андрэя Зельцэра?

«Наша Ніва» звязалася з мамай жонкі Андрэя Зельцэра, які быў забіты 28 верасня. Нагадаем, сілавікі выломвалі дзверы ў кватэру айцішніка Зельцэра, дзе ён чакаў іх са стрэльбай. Па афіцыйнай версіі, пасля была перастрэлка, Зельцэра забілі, але ён паспеў смяротна параніць сілавіка.

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 31-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр

«Я нічога не ведаю. Пра тое, што нешта адбылося, мы даведаліся, калі нам пазванілі з гімназіі, дзе вучыцца ўнук. Падчас усяго гэтага ён быў на вучобе. Нам пазваніў дырэктар гімназіі і сказаў, што трэба будзе забраць унука.

Сілавікі паведамілі нам, што дачка на Акрэсціна. І ўсё. Сказалі, што больш ніякай інфармацыі даць не могуць, — кажа жанчына. — Я нічога не магу казаць ці думаць. Я ў шоку, не разумею, што адбываецца. Дачка — звычайны прадавец. Нічога не прадракала. Андрэй вельмі добры чалавек, выдатны зяць. Самы любімы чалавек. Спакойны, уважлівы, разважлівы, добры. Заўсёды дапамагае. Любая цешча марыла б пра такога зяця.

Адкуль у Андрэя зброя, я не ведаю. З яго бацькамі мы пакуль камунікавалі толькі на тэму ўнука. Мы пакуль яшчэ ў шоку, не ведаю, як гаварыць з імі пра гэта ўсё.

Ці лічу я Андрэя тэрарыстам? Канечне, не», — сказала нам цешча Андрэя. 

Мама забітага праграміста таксама ў шоку. 

«Нічога не магу сказаць пра сённяшнія падзеі. Мы не разумеем, што адбылося і адбываецца. Пакуль нас не чапайце», — толькі і змагла пракаментаваць жанчына. Яна працуе выхавацелькай у дзіцячым садку, бацька ў Андрэя Зельцэра чалавек з інваліднасцю. Раней працаваў юрыстам у таварыстве інвалідаў «БелТІ».

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына з паляўнічай зброі застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ. Перастрэлка трапіла на ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930