Знайсці
28.09.2021 / 20:23РусŁacБел

У Мінску мужчына з паляўнічай зброі застрэліў супрацоўніка КДБ, яго забілі ў адказ. Перастрэлка трапіла на ВІДЭА

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што падчас рэйду КДБ па адным з адрасоў мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, забіў аднаго з супрацоўнікаў. Сілавікі ў адказ застрэлілі мужчыну. Здарэнне адбылося сёння днём па вуліцы Якубоўскага, 29 у Мінску. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуў 31-гадовы айцішнік.

Таксама паведамляецца, што сілавікі адпрацоўвалі кватэры ў рамках крымінальнай справы аб тэрарызме.

Было апублікавана відэа моманту атакі на кватэру. З відэа вынікае, што забіты здымаў усё на камеру ў сябе дома. На ім таксама бачна, што ў кватэры была і жанчына. Што з ёю, не паведамляецца. 

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці).

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто страляў у кадэбэшніка: 32-гадовы праграміст Андрэй Зельцэр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера