Знайсці
28.09.2021 / 19:59РусŁacБел

Новы «Ток» — з Вадзімам Пракоп’евым. Пра чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэс пры Лукашэнку

Вадзім Пракоп'еў — вядомы беларускі рэстаратар, які да 2020 асацыяваўся з шумнымі вечарынкамі і багемным жыццём. Але незадоўга да выбараў Пракоп'еў раскрытыкаваў беларускія ўлады за ігнараванне праблем бізнэсу ў пандэмію, прадаў свае рэстараны і з'ехаў з Беларусі «ў Сінгапур». Як неўзабаве высветлілася, ніякага Сінгапура не планавалася, за мяжой Пракоп'еў уключыўся ў пратэсны рух і выклікаў Лукашэнку на дуэль.

У выпуску «Ток» мы гаворым з Вадзімам пра тое, чаму беларускія ўлады кашмараць бізнэс, пра расійскую бізнэс-культуру, якая можа прыйсці ў Беларусь, пра палітычны крызіс і калі ўсё скончыцца, пра сілавікоў і чаму з імі трэба працягваць размаўляць.

Пра маральную дылему, калі, седзячы за мяжой, просіш людзей у Беларусі нешта рабіць, пра тое, што далей, бо тысячы ў турмах, а сотні тысяч з'ехалі. І яшчэ пра дзяцінства, пра тое, як падлеткам трапіў у Сувораўскую вучэльню і што адтуль вынес. 

Глядзіце на нашым ютуб-канале: 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера