Знайсці
28.09.2021 / 16:23РусŁacБел

ЕСПЧ абавязаў Польшчу прытуліць 32 афганцаў, якія больш за месяц жывуць на мяжы з Беларуссю

Некаторыя крыніцы паведамляюць пра тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Польшчы выціскаць мігрантаў на тэрыторыю Беларусі. Гэта не зусім так. 

Рашэнне прытуліць мігрантаў прынята толькі ў дачыненні да 32 афганскіх нелегалаў, якія больш за месяц знаходзяцца ў раёне памежнай вёскі Уснаж-Гурны. Іх не прапускаюць ні ў Польшчу, ні ў Беларусь.

Польшчу абавязалі даць людзям ваду, ежу, аказаць медыцынскую і юрыдычную дапамогу і даць часовы прытулак.

Са жніўня каля 9400 чалавек спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускага боку. 1200 чалавек затрымалі, 8200 — адправілі назад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930